“Афіцэрскі сад”

№ 4 (924) 23.01.2010 - 29.01.2010 г

У Віцебскім раённым краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, на якім званне “народны” абараняла адзінае аматарскае аб’яднанне воінаў-інтэрнацыяналістаў Віцебшчыны — “З болем у сэрцы”.

Аб’яднанне было заснавана ў 1992 годзе на базе ДК пасёлка Акцябрскі Віцебскага раёна.

Аматарскае аб’яднанне правяло шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх— “Афіцэрскі сад”: акцыя міласэрнасці, пад час якой у неўралагічным інтэрнаце “Селюты” быў закладзены сад. Колькасць дрэў яго штогод павялічваецца…

Пад час абароны звання аб’яднанне прадставіла вусны часопіс з дзвюх частак: “Гістарычная” і “Нашы Афганцы”.  Былыя салдаты прапанавалі гасцям “вандроўку” па мінуўшчыне з“прыпынкамі”: “Пачатак вайны”,“Вогненны Афганістан”, “Выхад з пекла”, “Памяць і боль”, “Хвіліна маўчання”, “Воін і дзень сённяшні”.

Вольга ПАЛУНЧАНКА,

загадчык бібліятэкі аграгарадка

“Кіраўскі” Віцебскага раёна