Аб’яднанне было заснавана ў 1992 годзе на базе ДК пасёлка Акцябрскі Віцебскага раёна.
Аматарскае аб’яднанне правяло шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх— “Афіцэрскі сад”: акцыя міласэрнасці, пад час якой у неўралагічным інтэрнаце “Селюты” быў закладзены сад. Колькасць дрэў яго штогод павялічваецца…
Пад час абароны звання аб’яднанне прадставіла вусны часопіс з дзвюх частак: “Гістарычная” і “Нашы Афганцы”. Былыя салдаты прапанавалі гасцям “вандроўку” па мінуўшчыне з“прыпынкамі”: “Пачатак вайны”,“Вогненны Афганістан”, “Выхад з пекла”, “Памяць і боль”, “Хвіліна маўчання”, “Воін і дзень сённяшні”.
Вольга ПАЛУНЧАНКА,
загадчык бібліятэкі аграгарадка
“Кіраўскі” Віцебскага раёна