Конкурс на стварэнне помніка У.С. Караткевічу ў Кіеве прадоўжаны…

№ 4 (924) 23.01.2010 - 29.01.2010 г

15 студзеня 2010 года ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся конкурс эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу для г. Кіева. У конкурсе прынялі ўдзел 16 аўтараў, якія прадставілі 19 эскізных праектаў.

 Па выніках галасавання журы конкурсу два эскізныя праекты пад нумарамі 0306 і 3978 дапушчаны да далейшага ўдзелу ў конкурсе.

Рашэннем журы конкурс прадоўжаны да 1 сакавіка 2010 года з мэтай прадстаўлення ўдзельнікамі конкурсу новых эскізных праектаў помніка. У конкурсе могуць прыняць удзел як прафесійныя скульптары, так і студэнты профільных ВНУ.

Дадатковы прыём заявак для ўдзельнікаў конкурсу ўстаноўлены да 25 лютага 2010 года ўключна. Заяўкі падаюцца сакратару конкурснай камісіі на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316 (кантактны тэлефон: 2039131, Назарава Людміла Алегаўна).

 Дадатковыя конкурсныя праекты, якія аформлены ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення конкурсу на стварэнне  эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу ў г. Кіеве і зацверджаны загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2009 г. № 206, павінны быць прадстаўлены аўтарамі 26 лютага 2010 года не пазней за 17 гадзін па  адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 14, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па разглядзе эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу адбудзецца 1 сакавіка 2010 года.