Аспекты рэстаўрацыі

№ 4 (924) 23.01.2010 - 29.01.2010 г

Пытанні рэканструкцыі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны.

У прыватнасці, на апошнім пасяджэнні Рады абмяркоўваўся праект новай рэканструкцыі дазорнай вежы палаца. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам “К” навуковы кіраўнік рэстаўрацыйных работ аб’екта Сяргей Друшчыц, для стылёвага адзінства архітэктурнага ансамбля неабходна вярнуць вежы барочнае аблічча, памылкова змененае папярэднікамі некалькі гадоў таму, яшчэ да распрацоўкі архітэктурнага праекта ўсяго ансамбля і пачатку даследчых і праектных работ.

Як вядома, пабудаваная ў 1589 годзе, першапачаткова вежа завяршалася рэнесансным купалам. Пасля разбурэння і спалення шведамі замка ў 1706 годзе архітэктурны комплекс быў перабудаваны ў стылі барока, у тым ліку і дазорная вежа.

У той жа час, па словах Сяргея Аляксандравіча, сёння яшчэ цяжка сказаць, як тэхнічна будзе выкананы праект. Чакаецца шэраг абмеркаванняў і прыняцце канчатковага рашэння Навукова-метадычнай рады.

К.А.

Пра надзённыя пытанні,  якія разглядала Навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, чытайце на стар. 4 — 5.