123Чалавек з легенды

№ 3 (922) 16.01.2010 - 22.01.2010 г

На старонках “К” неаднойчы вялася размова пра легендарных людзей, якія ў Вялікую Айчынную, ахвяруючы сваім жыццём, ратавалі родны край. Такім чалавекам быў і Канстанцін Заслонаў. Усяго толькі за тры першыя месяцы падпольнай дзейнасці ў Оршы яго групай было падарвана каля ста нямецкіх цягнікоў, пашкоджаны сотні вагонаў і цыстэрнаў. Кадр з фільма “Канстанцін Заслонаў”. 1949 г.

 

 /i/content/pi/cult/246/3553/14-1.jpgА пасля стварэння партызанскай брыгады, летам і восенню 1942 г., пад кіраўніцтвам Заслонава ажыццяўляліся рэйды і знішчалася вялікая колькасць варожых салдат і тэхнікі ў раёне Віцебска, Оршы і Смаленска, дзе праходзілі важныя камунікацыі групы нямецкіх войскаў "Цэнтр". У кастрычніку 1942-га Заслонаў быў прызначаны камандуючым усімі партызанскімі сіламі аршанскай зоны, аднак літаральна праз месяц загінуў у баі з фашыстамі. На пачатку гэтага года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння партызанскага камандзіра, Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава.

/i/content/pi/cult/246/3553/14-2.jpgПамяці гэтага легендарнага чалавека прысвечаны шэраг мерапрыемстваў у Оршы, у якіх прымаюць удзел яго дочкі, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай, што асабіста ведалі славутага героя. Распачаліся мерапрыемствы з мітынгу-реквіема на Прывакзальнай плошчы ля помніка Заслонаву. У Мемарыяльным музеі Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава прайшла акцыя "Дакрануцца сэрцам да подзвігу", у каледжы чыгуначнага транспарту адбылася навуковапрактычная канферэнцыя "Жыццё - подзвіг". Таксама адкрылася выстаўка "Чалавек з легенды: Заслонаў, якога мы не ведалі", дзе наведвальнікі мемарыяльнага музея могуць убачыць не толькі яго асабістыя рэчы, прадметы побыту партызан, але і даведацца пра малавядомыя факты з жыцця героя. У прыватнасці, сярод музейных экспанатаў прадстаўлены і дзіцячыя малюнкі знакамітага партызана, якія перадаў у музей яго сябар некалькі гадоў таму.

/i/content/pi/cult/246/3553/14-3.jpgПадрабязна пазнаёміцца з лёсам Канстанціна Заслонава і нядаўна знойдзенымі архіўнымі матэрыяламі, успамінамі баявых таварышаў славутага партызана можна будзе ў адным з бліжэйшых нумароў "Культуры".