“Жывы гук” без кампрамісаў

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

Упершыню свой адмысловы музычны прадукт сёлета прапануе і “ЛАД”. Паралельна з “Песняй года” будзе ісці іншае музычнае шоу — “Жывы гук”. Як запэўніў карэспандэнта “К” дырэктар Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў, гук будзе і сапраўды стопрацэнтна жывы — нават не кампрамісны “мінус адзін”. Тым артыстам, якія не маюць сваіх музычных саставаў, падыграе супергурт, сфарміраваны з суперпрафесіяналаў спецыяльна для гэтага праекта. Такі фармат для тэлебачання пакуль што нязвыклы.

 

/i/content/pi/cult/244/3495/12-3.jpgСтылістычны дыяпазон шоу будзе куды шырэйшы, чым у "Песні года". Удзел у ім узялі і зоркі эстрады, і зусім "нефарматныя" маладыя калектывы. Звыклы музычны тэлефармат на "ЛАДзе" будзе парушаны на карысць не толькі эксперыментатараў, але і традыцыяналістаў: у пераднавагодні вечар з экрана прагучыць канцэрт ансамбля народнай музыкі "Бяседа". Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі звяртае ўвагу на тое, што гаспадыні здолеюць рабіць апошнія прыгатаванні да святочнага стала пад добрую музыку. Увогуле, музычны складнік навагодняга эфіру на "ЛАДзе" будзе асабліва адчувальны.

 /i/content/pi/cult/244/3495/12-4.jpgГледачы ўбачаць канцэртныя праграмы Браяна Адамса і гурта "Сплін". Першы адбыўся ў аўстралійскім замку Слэйн, а другі - у мінскім Палацы спорту, і быў запісаны самой Белтэлерадыёкампаніяй. Вядома, някепска было б, каб гэты спіс дапоўніў і хтосьці з айчынных выканаўцаў... Дзед Мароз у навагоднім тэлеэфіры будзе мільгаць штохвіліну - якое ж свята без барадатага дзядулі? А вось яго айчынны калега Зюзя Паазерскі зробіцца эксклюзівам: ён з'явіцца толькі на "ЛАДзе". 2 студзеня праграма "Свая кампанія" завітае ў ягоную рэзідэнцыю на Пастаўшчыне.