Магілёўская вобласць

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

У першым этапе Конкурсу, які прайшоў у Магілёўскай вобласці, прынялі ўдзел 674 чалавекі, у тым ліку індывідуальных канкурсантаў -- 440, і 49 калектываў.

Экспертная  камісія  адзначыла высокую творчую канкурэнцыю паміж удзельнікамі, сярод якіх асноўную колькасць складалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі  (навучэнцы агульнаадукацыйных школ, выхаванцы пазашкольных устаноў, дзіцячых школ мастацтваў (усіх тыпаў), выкладчыкі, навучэнцы і студэнты сярэдніх прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў), працоўнай моладзі. Найбольшай папулярнасцю карысталіся намінацыі “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”,  “Жывапіс і графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Фатаграфія”.