Экспертная камісія адзначыла высокую творчую канкурэнцыю паміж удзельнікамі, сярод якіх асноўную колькасць складалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі (навучэнцы агульнаадукацыйных школ, выхаванцы пазашкольных устаноў, дзіцячых школ мастацтваў (усіх тыпаў), выкладчыкі, навучэнцы і студэнты сярэдніх прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў), працоўнай моладзі. Найбольшай папулярнасцю карысталіся намінацыі “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Жывапіс і графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Фатаграфія”.