Гродзенская вобласць

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

У Гродзенскай вобласці найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена ў намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”. Члены журы адзначылі высокі выканальніцкі ўзровень канкурсантаў-вакалістаў з Бераставіцкага, Мастоўскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў і самога Гродна.

Усяго было прынята 139 заявак. У жанрах выяўленчага і прыкладнога мастацтва, фатаграфіі былі прадстаўлены работы навучэнцаў школ вобласці і Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, які мае моцную школу выкладання. Членаў журы зацікавілі і ўразілі фотаздымкі на тэму роднай прыроды і помнікаў архітэктуры, адлюстраванні лірычных вобразаў людзей правінцыі.