Гомельская вобласць

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

Раённыя адборачныя туры на Гомельшчыне, у якіх прынялі ўдзел каля 700 чалавек, прайшлі яшчэ да 12 снежня. А 19-га ў Калінкавічах падводзілі вынікі апошняга, трэцяга, занальнага тура.

Апрача таго, канчатковыя вынікі па намінацыях “Рэжысура масавых святаў”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, а таксама “Фатаграфія” будуць вядомы ў пачатку студзеня. Самай папулярнай стала намінацыя “Эстрадны танец”, найменш папулярнай -- “Сацыяльная рэклама”, у якой пажадаў спаборнічаць толькі адзін чалавек. Па стане на 22 снежня ў другі тур па вобласці прайшло 68 удзельнікаў. Але апошняя лічба на дзень падпісання нумара ў друк пакуль не канчатковая.