Апрача таго, канчатковыя вынікі па намінацыях “Рэжысура масавых святаў”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, а таксама “Фатаграфія” будуць вядомы ў пачатку студзеня. Самай папулярнай стала намінацыя “Эстрадны танец”, найменш папулярнай -- “Сацыяльная рэклама”, у якой пажадаў спаборнічаць толькі адзін чалавек. Па стане на 22 снежня ў другі тур па вобласці прайшло 68 удзельнікаў. Але апошняя лічба на дзень падпісання нумара ў друк пакуль не канчатковая.