Брэсцкая вобласць

№ 52 (920) 26.12.2009 - 01.01.2010 г

На пачатак каляднага тыдня ў Конкурсе прыняло ўдзел каля 700 таленавітых жыхароў вобласці. З іх у другі этап раённымі журы, у склад якіх уваходзілі прафесіяналы галіны культуры і мастацтва, было адабрана 384 чалавек.

Самым вялікім поспехам карысталася намінацыя “Эстрадныя спевы”. Практычна ва ўсіх раёнах з гэтай намінацыі ў далейшы этап прайшло па тры ўдзельнікі. З амаль такім жа вынікам развіваліся падзеі ў спаборніцтве аматараў аўтарскай песні. Крыху адстаюць ад іх намінацыі “Сучасны танец” і “Размоўны жанр”. А што да намінацый “Скульптура”,  “Дызайн”, “Сацыяльная рэклама”  і “Рэжысура масавых свят”, то ахвотныя паўдзельнічаць па іх у Конкурсе знайшліся далёка не ў кожным раёне. Так у Маларыцкім раёне не было фатографаў, у Столінскім -- скульптараў, а ў самім Брэсце не знайшлося рэжысёраў...