Самым вялікім поспехам карысталася намінацыя “Эстрадныя спевы”. Практычна ва ўсіх раёнах з гэтай намінацыі ў далейшы этап прайшло па тры ўдзельнікі. З амаль такім жа вынікам развіваліся падзеі ў спаборніцтве аматараў аўтарскай песні. Крыху адстаюць ад іх намінацыі “Сучасны танец” і “Размоўны жанр”. А што да намінацый “Скульптура”, “Дызайн”, “Сацыяльная рэклама” і “Рэжысура масавых свят”, то ахвотныя паўдзельнічаць па іх у Конкурсе знайшліся далёка не ў кожным раёне. Так у Маларыцкім раёне не было фатографаў, у Столінскім -- скульптараў, а ў самім Брэсце не знайшлося рэжысёраў...