Пра кіно ў лічбах

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

“Студыя стала мацнейшай, пачала зарабляць грошы, працэс яе адраджэння набірае абароты”, — адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэсцэнтры з нагоды 85-годдзя айчыннага кіно першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка.

 

/i/content/pi/cult/243/3463/2-3.jpg "Беларусьфільм" будзе і надалей прытрымлівацца рознабаковай жанравай стратэгіі, - паведаміў першы намеснік міністра культуры. - У бліжэйшых планах айчынных кінавытворцаў - стужкі практычна ўсіх жанраў. Асаблівая ўвага - на фільмы для дзяцей. Безумоўна, будзе працягнута паспяховая стратэгія сумеснай вытворчасці з нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі, асабліва - у здымках тэлевізійных серыялаў. Таксама мы ўжо набліжаемся да стварэння буйнога кінапраекта нацыянальнага маштабу, які будзе пабудаваны на біяграфіі адной са значных постацей нашага мінулага. На гэты момант разглядаецца 20 заявак". У гэтым годзе свет пабачаць 12 адзінак поўнаметражных мастацкіх стужак, а таксама 37 хранікальна-дакументальных і 5 мультыплікацыйных. На РУП "Белвідэацэнтр" будзе выпушчана 39 відэастужак. Агульная сума грошай, атрыманых за 9 месяцаў бягучага года ад рэалізацыі кінавідэапрадукцыі, склала 1 184,6 млн. рублёў. Новы ўзровень якасці айчыннага кінамастацтва павінен ацаніць і беларускі Оскараўскі камітэт, які неўзабаве будзе створаны ў нашай краіне, паведаміў Уладзімір Рылатка. Асаблівую ўвагу дзяржава надзяляе абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы кінапракату, падкрэсліў першы намеснік міністра культуры. Працэс замены старога абсталявання на самае сучаснае ідзе не так хутка, як хацелася б, але паступова кінатэатры атрымліваюць новы выгляд, адзначалася на прэс-канферэнцыі.

Станоўчыя зрухі падкрэслівае і статыстыка: у гэтым годзе кінатэатры краіны, як плануецца, наведае на 17% больш гледачоў, чым у мінулым. Са 140 беларускіх кінатэатраў 43 ужо абсталяваны найноўшай сістэмай аб'ёмнага гуку. Працягвае ўдасканальвацца і сістэма кінаабслугоўвання сельскага насельніцтва, у тым ліку - у аграгарадках. У бягучым годзе, у адпаведнасці з абласнымі праграмамі развіцця кінавідэапракатных арганізацый,закуплена 18 відэапраекцыйных комплексаў і 4 аўтамабілі для паказаў у аграгарадках і аддаленых вясковых населеных пунктах. Працягваецца і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы кінастудыі. У бліжэйшы час будзе пабудаваны новы вытворчы комплекс з адміністрацыйнай часткай, Домам кіно з кінатэатрам прэм'ернага паказу ў ім, а таксама памяшканнем Тэатра-студыі кінаакцёра. Як стала вядома на прэс-канферэнцыі, на дадзены момант у рэканструкцыю інвестарам укладзена звыш 11 млн. долараў. Будаўнічыя работы выкананы ў наступных аб'ёмах: новы аўтацэх кінастудыі - 40%, новая аўтабаза Міністэрства культуры - 35%, новы вытворчы корпус кінастудыі - 25%. Выпрацаваны падыход па прыцягненні замежных інвестыцый у праект яшчэ на 120 млн. долараў. А галоўнай прэм'ерай наступнага, 86-га, года існавання нацыянальнай кінематаграфіі абяцае стаць сумесны беларуска-расійскі праект "Брэсцкая крэпасць".

С.А. На здымку: будынак Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".