Аб эфектыўнасці выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў сферы турызму

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

Неаднойчы “Культура” звярталася на сваіх старонках да выкарыстання ў турыстычных маршрутах па Беларусі патэнцыялу ўстаноў культуры краіны, а таксама задзейнічання ў іх помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. У лістападзе адбылося сумеснае пасяджэнне выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму краіны, прысвечанае эфектыўнаму выкарыстанню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў сферы турызму. “К” давала падрабязны рэпартаж з мерапрыемства ў № 48 за 2009 год. Удзельнікамі калегіі вынесена рашэнне, якое прадстаўляем вашай увазе.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

РАШЭННЕ КАЛЕГІІ

19.11.2009 № 144 г. Мінск

Міністэрствам культуры, Міністэрствам спорту і турызму сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, падпарадкаванымі арганізацыямі праводзіцца работа па развіцці нацыянальнага турызму з выкарыстаннем аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Ва ўсіх турыстычных зонах рэспублікі дзейнічае 677 турысцка-экскурсійных маршрутаў, у якіх шырока прадстаўлены аб'екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Штогод на міжнародных, нацыянальных кірмашах і выстаўках праводзяцца прэзентацыі турыстычных магчымасцей рэгіёнаў. Для павелічэння наведвання турыстамі музеяў прымаюцца захады па ўдасканаленні інфармацыйнага забеспячэння музейных аб'ектаў і маршрутаў, звязаных з гістарычнымі месцамі. Музеі г.п. Мір і г. Нясвіж выконваюць сёння ролю міжнародных турыстычных цэнтраў. Асаблівую зацікаўленасць у турыстаў выклікае выкарыстанне ў турыстычных маршрутах аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны, спіс якіх штогод павялічваецца. Важная роля ў прыцягненні ўвагі жыхароў і гасцей Беларусі да яе культурных каштоўнасцей і дасягненняў адводзіцца правядзенню фестываляў прафесійнага мастацтва і аматарскай творчасці. Разам з тым, у рабоце па выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў сферы турызму маецца шэраг недахопаў. Патрабуецца прыняцце дадатковых захадаў па паэтапным уключэнні ў турыстычную індустрыю невыкарыстоўваемых помнікаў архітэктуры, якія знаходзяцца на турыстычных маршрутах. Для актывізацыі ўязнога турызму неабходны прыцягальны нацыянальны турыстычны брэнд, актыўнае прасоўванне ў міжнародную турыстычную індустрыю "прычын, па якіх патрэбна наведаць Беларусь!". На разгляд Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь неабходна ўнесці прапановы аб распрацоўцы стандарту па абуладкаванні спадарожнай інфраструктурай аб'ектаў турыстычнага паказу. Патрабуе ўдасканалення сістэма продажу сувенірнай прадукцыі ў музейных установах рэспублікі, пашырэнне асартыменту прапанаваных да рэалізацыі тавараў з улікам тэматычнай накіраванасці гэтых устаноў. Недастаткова эфектыўна вырашаюццапытанні ўзаемадзеяння органаў кіравання сферы культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, падпарадкаваных ім арганізацый, тураператараў пры правядзенні прэзентацыйных, культурна-гістарычных акцый і мерапрыемстваў, уключаючы выкананне і распаўсюджванне рэкламных ролікаў, буклетаў, распрацоўку новых турыстычных маршрутаў. У мэтах эфектыўнага выкарыстання ў сферы турызму аб'ектаў культурнага прызначэння і гісторыка-культурнай спадчыны сумесная калегія Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму

 ВЫРАШЫЛА:

У мэтах прыцягнення нацыянальных і замежных інвестараў для аднаўлення і ўключэння ў сферу турызму аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія не выкарыстоўваюцца, прапрацаваць сумесна з зацікаўленымі прапановы аб спрашчэнні працэдуры адчужэння дадзеных аб'ектаў.

 Адказны: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры.

Тэрмін: да 15.01.2010 2. Правесці аналіз стану нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на турыстычных маршрутах, і прыняць меры па іх паэтапным уключэнні ў турыстычную індустрыю.

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры, Дэпартамент па турызме Мінспорту, упраўленні культуры і ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Тэрмін: да 01.11.2011 3. У мэтах прыцягнення інвестараў размясціць на афіцыйных сайтах Мінкультуры і аблвыканкамаў інфармацыю аб сядзібах, якія не выкарыстоўваюцца, уключаючы іх фота, кароткае апісанне, звесткі аб уласніках.

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры, упраўленні культуры аблвыканкамаў.

Тэрмін: да 01.03.2010 4. У мэтах фарміравання прыцягальнага іміджа Беларусі штогод праводзіць мерапрыемствы па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця турызму ў рамках агульнаеўрапейскай акцыі "Дні Еўрапейскай спадчыны".

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры, Дэпартамент па турызме Мінспорту.

Тэрмін: штогадова 5. Разглядаць на пасяджэнняхабласных і раённых міжведамасных каардынацыйных саветаў па турызме пытанні эфектыўнага выкарыстання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёнаў.

Адказныя: упраўленні (аддзелы) фізічнай культуры, спорту і турызму, упраўленні (аддзелы) культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, падпарадкаваныя ім арганізацыі, тураператары.

Тэрмін: штогадова 6. Накіраваць у Дэпартамент па турызме Мінспорту даведачныя матэрыялы па найбольш значных аб'ектах нематэрыяльнай спадчыны для выкарыстання ў працы тураператараў.

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры, установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў".

 Тэрмін: 20.12.2009 7. Правесці сумесныя калегіі ўпраўленняў фізічнай культуры, спорту і турызму і ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама па пытанні эфектыўнага выкарыстання ў турыстычнай дзейнасці аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Адказныя: упраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму і ўпраўленні культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама.

Тэрмін: на працягу 2010 года 8. Унесці ў Мінспорт не менш за тры прапановы па стварэнні нацыянальнага культурна-турыстычнага брэнда.

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленне мастацтваў Мінкультуры сумесна з ГА "Беларускі саюз дызайнераў", УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", РУП "Нацыянальнае агенцтва па турызме".

Тэрмін: да 01.05.2010 9. Унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб распрацоўцы крытэрыяў стандарту па абуладкаванні адпаведнай інфраструктурай аб'ектаў турыстычнага паказу.

Адказныя: Дэпартамент па турызме Мінспорту, упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры.

Тэрмін: да 01.07.2010 10. У кожнай вобласці абуладкаваць не менш за два аб'екты турыстычнага паказу, распрацаваць варыянты камбінаваных турыстычных маршрутаў для розных катэгорый насельніцтва.

Адказныя: упраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкамаў.

Тэрмін: да 01.12.2011 11. Сфарміраваць і прадставіць у Мінспорт каляндар найважнейшых культурных падзей Рэспублікі Беларусь на 2010 год.

Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленне мастацтваў, Дэпартамент па кінематаграфіі Мінкультуры.

Тэрмін: да 20.12.2009 12. Прадставіць у Мінкультуры каляндар найважнейшых міжнародных турыстычных выставак, якія праводзяцца з удзелам Мінспорту і беларускіх тураператараў, для падрыхтоўкі і правядзення сумесных прэзентацыйных мерапрыемстваў.

Адказны: Дэпартамент па турызме Мінспорту.

Тэрмін: да 01.01.2010 13. Забяспечыць размяшчэнне на інтэрнет-сайце Міністэрства культуры старонкі аб сумесных праектах Мінспорту і Мінкультуры.

Адказны: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці.

 Тэрмін: да 01.02.2010 14. Прадоўжыць работу з МЗС па пытанні лібералізацыі візавых правілаў уезду ў Рэспубліку Беларусь для актывізацыі ўязнога турызму.

Адказныя: Дэпартамент па турызме Мінспорту, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры. 15. Арганізаваць сумесныя прэзентацыйныя, культурна-гістарычныя акцыі і мерапрыемствы, што ўключаюць выраб і распаўсюджванне рэкламных ролікаў, буклетаў, распрацоўку новых турыстычных маршрутаў.

Адказныя: упраўленні (аддзелы) фізічнай культуры, спорту і турызму, упраўленні (аддзелы) культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, падпарадкаваныя ім арганізацыі, тураператары.

 Тэрмін: штогадова 16. Правесці ў кожнай вобласці выязныя семінары (канферэнцыі, "круглыя сталы") па пытаннях выканання Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны" і ўпарадкавання турыстычнай і экскурсійнай работы на гістарычных і памятных месцах, аб'ектах культуры.

Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры сумесна з Беларускім камітэтам Міжнароднага савета па помніках і месцах, упраўленнямі культуры аблвыканкамаў.

 Тэрмін: на працягу 2010 года 17. У мэтах актывізацыі ўнутранага і ўязнога турызму стварыць сумесныя прэзентацыйныя ролікі найбольш значных аб'ектаў культуры Рэспублікі Беларусь.

Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі Мінкультуры, РУП "Нацыянальнае агенцтва па турызме", упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры.

 Тэрмін: 01.03.2010 18. Выдаць буклеты "Культура ў складзе турысцкай зоны".

Адказныя: упраўленні культуры аблвыканкамаў.

Тэрмін: 01.05.2010 19. Накіраваць у Мінадукацыі, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр па санітарна-курортным лячэнні і аздараўленні, тураператарам неабходныя даведачныя матэрыялы і рэкамендацыі па ўключэнні ў праграмы экскурсійнага абслугоўвання наведванне музейных устаноў.

 Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры, Дэпартамент па турызме Мінспорту, упраўленні культуры аблвыканкамаў.

Тэрмін: да 15.02.2010 20. Пры распрацоўцы Рэспубліканскай праграмы захавання і развіцця культуры на перыяд да 2015 года прадугледзець адкрыццё ў рэгіёнах рэспублікі музеяў з улікам мясцовых асаблівасцей, у тым ліку "незвычайных" музеяў (напрыклад: музей пчалы, музей бульбы, музей цацкі і г.д.).

Адказны: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці. 21. Правесці аналіз наяўнасці ў музейных установах рэспублікі гандлёвых месцаў па продажы сувернірнай прадукцыі, асартыменту прапанаваных да рэалізацыі тавараў з улікам тэматычнай накіраванасці гэтых устаноў. Унесці прапановы па ўдасканаленні сістэмы продажу сувенірнай прадукцыі.

Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Тэрмін: да 01.06.2010 22. У мэтах фарміравання пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь, павышэння ўзроўню экспарту турыстычных паслуг прааналізаваць укараненне навацый у працы, а таксама найбольш эфектыўных і запатрабаваных наведвальнікамі форм работы ў музеях за мяжой.

Адказныя: Дэпартамент па турызме Мінспорту сумесна з тураператарамі, упраўленнем устаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры.

Тэрмін: да 01.05.2010 23. Праводзіць навучальныя семінары для суб'ектаў турыстычнай дзейнасці і музейных устаноў рэспублікі па пытаннях сумеснай працы.

Адказныя: Дэпартамент па турызме Мінспорту, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкультуры.

Тэрмін: штогадова ў маі. 24. Рэкамендаваць уладальнікам аграсядзіб ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі сельскіх устаноў культуры ўключацьу праграмы прабывання турыстаў выступленні мясцовых фальклорных і самадзейных творчых калектываў.

Адказныя: аддзелы культуры райвыканкамаў.

Тэрмін: на працягу 2010 года 25. Падрыхтаваць прапановы па ўнясенні ва ўстаноўленым парадку змен у заканадаўства, якія дазволяць ажыццяўляць рэалізацыю ўваходных білетаў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій.

Адказны: упраўленне мастацтваў Мінкультуры.

Тэрмін: 20.01.2010 26. Унесці прапанову па выданні ў 2010 годзе ілюстраваных даведнікаў на рускай, англійскай і беларускай мовах пра фестывалі, што праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Адказны: рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва".

Тэрмін: да 05.01.2010 27. Разгледзець пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення спецкурса (факультатыва) "Турызм і гасціннасць", "Спартыўнатурысцкая дзейнасць (па напрамках)".

Адказны: установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў".

Тэрмін: да 01.02.2010 28. Паўторную сумесную калегію Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму па дадзеным пытанні правесці ў І квартале 2011 года. 29. Кантроль за выкананнем рашэння калегіі ўскласці на намесніка міністра культуры Кураша В.І., намесніка міністра спорту і турызму Шульгу Ч.К.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь П.П. ЛАТУШКА

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. КАЧАН