Полацк здзіўляе рамёствамі

№ 51 (919) 19.12.2009 - 25.12.2009 г

Конкурс у Полацкім раёне быў адзначаны вялікай актыўнасцю з боку моладзі. Пасля пяці занальных тураў колькасць заявак на раённы складала 50 груп і выканаўцаў -- усяго 68 удзельнікаў.

Намеснік начальніка аддзела культуры Аліна Шчукіна заўважыла, што раён не можа пахваліцца вялікай колькасцю адукацыйных ўстаноў галіны культуры і мастацтва, таму было шмат творцаў-аматараў. Незапатрабаванымі аказаліся намінацыі «Сацыяльная рэклама», «Скульптура», з «Народнымі спевамі» -- таксама праблема па колькасці ўдзельнікаў, а вось катэгорыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» карысталася попытам у моладзі, і тры моцныя творцы прайшлі на вобласць. Мерапрыемства адбылося на высокім узроўні і дзякуючы метадыстам, што дапамагалі канкурсантам спыніць выбар на пэўнай песні.