Намеснік начальніка аддзела культуры Аліна Шчукіна заўважыла, што раён не можа пахваліцца вялікай колькасцю адукацыйных ўстаноў галіны культуры і мастацтва, таму было шмат творцаў-аматараў. Незапатрабаванымі аказаліся намінацыі «Сацыяльная рэклама», «Скульптура», з «Народнымі спевамі» -- таксама праблема па колькасці ўдзельнікаў, а вось катэгорыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» карысталася попытам у моладзі, і тры моцныя творцы прайшлі на вобласць. Мерапрыемства адбылося на высокім узроўні і дзякуючы метадыстам, што дапамагалі канкурсантам спыніць выбар на пэўнай песні.