Што аб’ядноўвае “спадчыннікаў”?

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

У Горацкім раённым цэнтры культуры адбыўся творчы вечар мастацкага кіраўніка народнага хору ветэранаў “Спадчына”, выкладчыка Добраўскай дзіцячай школы мастацтваў і мастацкіх рамёстваў Ірыны Шаўчук.

 

/i/content/pi/cult/242/3435/12-6.jpgТворчыя здабыткі юбіляркі звязаны з дзейнасцю многіх самадзейных мастацкіх калектываў. Але найбольшых вышынь Ірына Шаўчук дасягнула з хорам "Спадчына". Фармаванне - неаднаразовы пераможца самых розных конкурсаў, двойчы лаўрэат рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці "Не старэюць душой ветэраны". Хор вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У той дзень гучалі песні ў выкананні "Спадчыны", Шаўчукоў - Ірыны і яе мужа Сцяпана, а таксама сыноў Аляксея і Руслана... Вось што распавядае Ірына Шаўчук: - У хоры - былыя настаўнікі, урачы, выкладчыкі сельскагаспадарчай акадэміі, людзі самых розных прафесій, а аб'ядноўвае іх любоў да песні. Са "Спадчынай" я ўжо больш чым 12 гадоў. Наш калектыў- гэта не толькі "Спадчына", але і мужчынскі і жаночы вакальныя ансамблі, салісты. Гэта Барыс Грынблат, Надзея Курбасава, Анатоль Ерухімовіч і іншыя. А яшчэ Ірына Шаўчук складае песні, займаецца аранжыроўкамі, музычнымі апрацоўкамі. Карацей, жыве творчасцю, гэтым і адметная.

Святлана МІХАЛЬКОВА,

дырэктар Горацкай ЦКС На здымку: народны хор "Спадчына".