Работы выкананы ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, плакат, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але ўсе яны аб'яднаныя адной тэмай: гісторыя і культура трох краін. На думку арганізатараў гэтай цудоўнай экспазіцыі, выстаўка ўнясе ўклад у вывучэнне вопыту мастацкай адукацыі ў Літве і Польшчы, пакладзе пачатак больш шчыльнаму супрацоўніцтву паміж вучэбнымі ўстановамі Беларусі, Літвы і Польшчы.