Скульптараў пакуль не знайшлося

№ 50 (918) 12.12.2009 - 18.12.2009 г

На Гродзеншыне для рэкламы конкурсу выкарыстоўваюць усе наяўныя магчымасці: інфармацыя аб падрыхтоўцы і запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе размешчаны на сайце аблвыканкама ў раздзеле “Культура”, а таксама на сайтах аддзелаў культуры гарвыканкамаў, у мясцовых СМІ, на кабельным тэлебачанні ў шэрагу райцэнтраў вобласці.

Як распавёў намеснік начальніка Упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Маціевіч, у лістападзе адбыліся раённыя і Гродзенскі гарадскі туры конкурсу. Па іх выніках да 7 снежня ў ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” для правядзення другога адборачнага этапу паступіла 124 заяўкі па ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі “Скульптура”. Большасць ахвотных паспрабаваць свае сілы ў намінацыі “Эстрадныя спевы”. А занальныя туры з удзелам абласнога журы пачнуцца на Гродзеншчыне з 10 снежня, і першы з іх пройдзе ў Гродна, у гарадскім Доме культуры.