Першы этап наблізіўся да кульмінацыі

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Першы этап рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кожным раёне сфарміраваны і дзейнічаюць арганізацыйныя камітэты, а таксама адпаведныя адборачныя камісіі, у склад якіх увайшлі спецыялісты культуры і мастацтва раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных і грамадскіх устаноў. На базе абласных ўпраўленняў і ўстаноў культуры створаны прэс-цэнтры, якія каардынуюць дзейнасць аддзелаў культуры, устаноў культуры і адукацыі па арганізацыі і правядзенню першага адборачнага этапу, занальнага праслухоўвання і агляду другога этапу конкурсу, збіраюць інфармацыю аб выніках правядзення першага этапу конкурсу, супрацоўнічаюць са сродкамі масавай інфармацыі.

 

Першы этап рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У кожным раёне сфарміраваны і дзейнічаюць арганізацыйныя камітэты, а таксама   адпаведныя адборачныя камісіі, у склад якіх увайшлі  спецыялісты культуры і мастацтва раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных і грамадскіх  устаноў. На базе абласных  ўпраўленняў і ўстаноў культуры створаны прэс-цэнтры, якія каардынуюць дзейнасць аддзелаў культуры, устаноў культуры і адукацыі па арганізацыі і правядзенню першага адборачнага этапу, занальнага праслухоўвання і агляду другога этапу конкурсу, збіраюць інфармацыю аб выніках правядзення першага этапу конкурсу, супрацоўнічаюць са сродкамі масавай інфармацыі.

Адборачныя туры пачаліся з 24 красавіка (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці). Заяўкі на ўдзел пададзены ва ўсіх намінацыях. Прыкладная колькасць папярэдніх заявак складае 4,2 тысяч. Сярод намінацый ва ўсіх раёнах найбольшай папулярнасцю карыстаецца намінацыя “Эстрадныя спевы”, найменшай - “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм” і “Скульптура”. У некаторых раёнах не прадстаўлены канкурсанты таксама па намінацыях “Сацыяльная рэклама”, “Сучасны танец” і “Фатаграфія”.

Інфармацыя аб Конкурсе шырока прадстаўлена ў СМІ рэспубліканскага, абласнога і мясцовага ўзроўню, размешчана на інтэрнет-рэсурсах Міністэрства культуры, РВУ “Культура і мастацтва”, мясцовых органаў улады (сайтах абл-, райвыканкамаў). На базе РВУ “Культура і мастацтва” створаны і дзейнічае рэспубліканскі прэс-цэнтр Конкурсу. Інфармацыя аб ходзе правядзення Конкурсу рэгулярна з’яўляецца на старонках рэспубліканскіх і мясцовых газет, у тым ліку “Культура”, “Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Знамя юности” “Минский курьер”, “Вечерний Минск” ды інш. Сюжэты аб ходзе Конкурсу неаднаразова выходзілі  на “Першым канале”, СТВ і ОНТ. Па вышэйузгаданых тэлеканалах дэманструецца прэзентацыйны ролік Конкурсу. Таксама праходзіць інфармацыя “бягучым радком” пад час ранішніх тэлевізійных шоу. Інфармацыйныя паведамленні аб Конкурсе былі таксама распаўсюджаны інфармацыйнымі агенцтвамі БелТА і Белапан.

Магілёўская вобласць. Ва  ўсіх раёнах (акрамя г.Магілёва) адбыліся першыя адборачныя этапы. 3 снежня ў Бабруйску прайшоў першы занальны тур Другога этапу Конкурсу, у якім прынялі ўдзел лепшыя канкурсанты (калектывы) з Асіповіцкага, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў, г.Бабруйска.  Усяго ў першым этапе з 21 раёна і горада Бабруйска (акрамя г.Магілёва) прынялі ўдзел 454 чалавека, 37 калектываў.  12 снежня адбудзецца першы адборачны  этап конкурсу у горадзе Магілёве.

Брэсцкая вобласць. Першы этап Конкурсу прайшоў в г.Баранавічы, іванаўскім, Драгічынскім раёнах (29.11.2009г.), Жабінаўскім раёне (04.12.2009г.), Бярозаўскім, Камянецкім раёне, г.Брэсце (05.12.2009г.), Маларыцкім, Столінскім, Пінскім раёнах (06.12.2009г.).  13.12.2009 адборачны тур пройдёт  в г. Пінску, 18.12.2009 – у Івацэвіцкім, Лунінецкім раёнах, 19.12.2009 года –     у Баранавіцкім, Ганцевіцкім, Ляхавіцкім раёнах, 20.12.2009 года – у Пружанскім, Кобрынскім раёнах.

Віцебская вобласць. Адборачныя туры першага этапу прыйшлі ва ўсіх раёнах акрамя Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Докшыцкага, Міёрскага, Расонскага, дзе яны павінны адбыцца да 29 снежня ўключна. Усяго ў Конкурсе прыняло ўдзел каля 700 чалавек. Усе адборачныя туры асвятляліся мясцовымі газетамі і тэлеканаламі.

Гомельская вобласць. Раённыя адборачныя туры плануецца правесці да 12 снежня, пасля чаго пачнуцца туры занальныя (12 снежня – Светлагорск, 15 – Гомель, 19 – Калінкавічы). Агульная колькасць удзельнікаў першага этапу – каля 600 чалавек. У Калінкавіцкім раёне, дзе тры гады праходзіў аналагічны мясцовы конкурс, колькасць заявак найбольш вялікая. У Кармянскім раёне для большага ахопу насельніцтва адбор праходзіць у дамах культуры аграгарадкоў. Раённыя і занальныя адборачныя туры шырока асвятляюцца ў абласных і раённых СМІ, у тым ліку ў газеце “Гомельская праўда”, перадачах абласной тэлерадыёкампаніі.

Мінская вобласць. Адборачныя туры першага этапу прайшлі ў 16 раёнах вобласці. У некаторых раёнах назначаны дадатковыя туры, у якіх будуць удзельнічаць не паспеўшыя падаць заяўку ўдзельнікі. Да 15 снежня адбудуцца адборачныя туры ў Бярэзінскім, Любанскім, Барысаўскім, Дзяржынскім,  Маладзечанскім, Нясвіжскім, г. Жодзіна. Інфармацыя аб правядзенні тураў была агучана ў эфіры радыёстанцыі “Минская волна” і размешчана на старонках газеты “Мінская праўда”.

Гродзенская вобласць.  У лістападзе адбыліся раённыя і Гродзенскі гарадскі туры конкурсу. Па іх выніках да 7 снежня ў ДУК “Гродзенскі “АМЦНТ” для правядзення другога адборачнага этапу паступіла 124 заяўкі, па ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі “Скульптура”. Прэваліруюць  заяўкі на ўдзел у намінацыі “эстрадныя спевы”. Да 18 снежня плануецца правесці адборачныя занальныя туры другога этапу ў Гродне, Лідзе, Смаргоні і Ваўкавыску.

Горад Мінск. Да 8 снежня першы адборачны этап праведзены ў Маскоўскім, Завадскім, Ленінскім, Партызанскім раёнах. Адбор у астатніх раёнах павінен скончыцца да 22 снежня. Ход Конкурсу ў сталіцы вызначаецца высокай канкурэнцыяй паміж удзельнікаў, сярод якіх вялікая колькасць навучэнцаў спецыялізаваных навучальных устаноў, пераможцаў і дыпламантаў творчых конкурсаў, удзельнікаў розных творчых калектываў і гурткоў. Найвялікшай папулярнасцю карыстаюцца намінацыі “Эстрадныя спевы”, “Размоўны жанр”, “Сучасны танец”, “Фатаграфія”.