Сакавіта…

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

“Радзімаю зачараваны”— пад такой назвай у галерэі“Мастацтва” працуе выстаўка жывапісу вядомага беларускага мастака Кастуся Качана.

Гэтая мая выстаўка этапная, тут прадстаўлена каля двух дзесяткаў пейзажаў, напісаных сёлета, — расказвае мастак.—Вандруючы па наваколлі маёй Радзімы, раблю накіды алоўкам тых мясцін, што мне спадабаліся, а ўжо потым, у майстэрні, ствараю вялікае палатно. Працуючы над творам, увесь час думаю пра чалавека, які жыве на гэтай зямлі, пра Яго клопаты, надзеі, настрой.

На мой погляд, творы Кастуся Качана на фоне беларускага пейзажу канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў вылучаюцца глыбінным разуменнем менталітэту вяскоўца: яго працавітасцю, стрыманасцю, знітаванасцю з роднай зямлёй. Жывапісец стварае камерны ўдумлівы пейзаж, дзе прырода і чалавек знаходзяцца ў гармоніі паміж сабой.

Яго творы жывыя, пазнавальныя, яны аддаюць гледачу цяпло зямлі, сакавітых лугоў і спелай збажыны, перадаюць нястрымную энергію плыні ракі, захапляюць тонкімі нюанснымі адценнямі, адлюстраваннем у вадзе заходу сонца. Яны супакойваюць,гарманізуюць і натхняюць сакавітай жыццёвай праўдай.

Пра гэта і шмат што іншае сведчаць такія карціны, як Зіма ў Крэве”, “Зіма ў Гальшанах”, “Пасля паводкі”, “Майскі вечар”, “Восень у Плісе”, “Жоўтыя вяргіні”…

Святлана РАМАНАВА