Асобы і… этна

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

1 снежня ў памяшканні бібліятэкі імя Янкі Купалы Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава ў рамках Года роднай зямлі арганізавала прэзентацыю выстаўкі твораў выпускнікоў вучылішча “Фарбы беларускіх народных святаў і абрадаў” і сустрэчу з вядомым даследчыкам нацыянальнай культуры беларускага народа, кандыдатам філалагічных навук Іванам Крукам.

Як вядома, Мінскае мастацкае вучылішча - гэта адно з найбольш вядомых сярэдніх спецыяльных мастацкаадукацыйных устаноў краіны, якое падрыхтавала шмат высокапрафесійных мастакоў. Імёны былых вучняў вучылішча - М.Савіцкага, Л.Шчамялёва, В.Грамыкі, М.Данцыга, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, Г. і Н.Паплаўскіх і іншых - сёння вядомыя не толькі ў Беларусі. Акрамя таго, за апошнія гады можна адзначыць перамогі вучняў у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і выстаўках, а 25 выхаванцаў вучылішча сталі стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Многія выпускнікі працягваюць вучобу ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны і за яе межамі.

 Ул. інф.