Але працяглую адсутнасць дастойнай выставачнай пляцоўкі, саліднага фэсту спаўна кампенсавала І Беларуская трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і плакату: сваё ўзялі не працягласцю экспазіцыі (публіцы творы прадстаўляліся ўсяго 12 дзён), аднак сваім маштабам, якасцю. Вялікая экспазіцыя заняла амаль два паверхі Палаца мастацтва, удзел у ёй прымалі дзесяткі лепшых у сваёй галіне творчасці м а с такоў, якія прадставілі на суд м і н с к а й публікі і калег сапраўды высокамастацкія творы. Асаблівасць экспазіцыі яшчэ і ў тым, што разам са сталічнымі майстрамі прадставіць вынікі сваёй працы змаглі і творцы з рэгіёнаў. Адна гэтая выстаўка цвёрда заявіла пра ўсе вартасці "побытавага" мастацтва, а масаваму гледачу, магчыма, адкрыла вочы на тое, што прадметы вакол - не проста аздоба моднай кватэры.
Дарэчы, трыенале праводзіцца на конкурснай аснове. Пераможцы сёлета былі вызначаны ў чатырох намінацыях. Лепшым у плакатным жанры быў прызнаны Антон Баранаў. Другое і трэцяе месцы ў гэтай жа намінацыі заняў дуэт Юрыя Тарэева і Уладзіміра Цярэнцьява, а таксама Сяргей Саркісаў. У намінацыі "Кераміка" перамаглі Яўген Адзіночанка, Ірына Радкевіч і Тамара Васюк. Лепшымі мастакамі тэатра і кіно назвалі Любоў Сядзельнікаву, Віктара Цімафеева і Валерыя Рачкоўскага. У намінацыі "Тэкстыль" першае месца было аддадзена Паўлу Бондару і Людміле Пятруль, другое і трэцяе - Любові Кірылавай і Ніне Пілюзінай.