На палатне і шкле

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

З 30 лістапада па 10 снежня Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі і ВЦ ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” праводзіць Рэспубліканскую выстаўку дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку абласных арганізацый “Души моей прекрасные порывы”, прысвечаную 85-годдзю стварэння ГА “БелТІЗ” і Дню інвалідаў.

 

У экспазіцыі прадстаўлены творы інвалідаў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей і навучэнцаў спецшкол для дзяцей з парушэннем зроку. Гэта 150 работ 60 аўтараў, зробленыя ў жывапісе, разьбярстве па дрэве, бісераі саломкапляценні, мастацкай фатаграфіі. Марына Кажадуб прадставіла аўтарскую калекцыю жывапісу на палатне і шкле.

 Ул. інф.