Дзейнасць установы, якой сёння кіруе Святлана Каржук, звязана найперш са зберажэннем, развіццём і папулярызацыяй народнай культуры, падтрымкай носьбітаў беларускіх традыцый. Па ініцыятыве ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама грамадска-культурны цэнтр стаў арганізатарам стварэння школ народнай творчасці, дамоў фальклору і рамёстваў. Традыцыйнымі сталі абласныя пленэры мастакоў-аматараў, разьбяроў манументальнай скульптуры, майстар-класы па выцінанцы, разьбе па дрэве, роспісе па тканіне... АГКЦ ініцыяваў I Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна. Назапашаны намі і вопыт работы з усімі ўзроставымі катэгорыямі насельніцтва.
Доказам таму - абласныя фестывалі творчасці ветэранаў "Неспакойныя сэрцы", эстраднага мастацтва "Рытмы маладосці", аматарскага тэатральнага мастацтва "Тэатральнае Палессе", вакальна-харавога мастацтва "Ляці, наша песня", свята-конкурс духавой музыкі "Фанфара", духоўнай музыкі "Песня песняў". Па ініцыятыве Цэнтра ў вобласці пачалося стварэнне школ дзіджэяў. Адзін з нашых аддзелаў- інфармацыйна-аналітычны і рэпертуарна-выдавецкі - акумулюе звесткі аб дзейнасці клубных устаноў, выдае і распаўсюджвае сцэнарна-метадычную і рэпертуарную літаратуру. Гэты спіс дапаўняецца шматлікімі метадычнымі і сцэнарнымі распрацоўкамі, рэпертуарнымі зборнікамі, буклетамі вядучых калектываў аматарскай творчасці, святаў і фестываляў. Штогод ладзіцца навучанне кадраў: семінары, нарады дырэктараў і метадыстаў раённых і гарадскіх метадычных цэнтраў, кансультацыі спецыялістаў па новых сацыякультурных тэхналогіях. Пры АГКЦ дзейнічае выставачная зала. Штогод тут ладзіцца звыш 25 выставак. Ёсць мастацкі салон-крама "Скарбніца", дзе выстаўляюць вырабы больш як 200 майстроў. Пры АГКЦ адкрылісяновая зала на 596 месцаў для правядзення грамадска-культурных мерапрыемстваў і малая камерная зала, пашырыўся спектр культурных паслуг.
Аксана КЛУНІНА,
вядучы метадыст Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра