“Хвілінка” дабрыні

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

На канцэрт “Дарогай дабрыні”, што адбыўся 25 лістапада ў Палацы культуры МАЗа, былі запрошаны дзеці з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў. Штогадовую дабрачынную акцыю арганізоўвае ўзорны тэатр песні і танца “Хвілінка” Палаца культуры Мінскага аўтазавода. Акцыю падтрымліваюць дзеячы айчыннага шоу-бізнесу.

/i/content/pi/cult/239/3387/12-6.jpg- Я рада, што акцыя "Дарогайдабрыні" стала чаканай, - паведаміла "К" аўтар праекта і мастацкі кіраўнік "Хвілінкі" Таццяна Панова. - Хочацца дарыць пазітыў усім, хто наведвае наш канцэрт. Разам з "Хвілінкай" у дабрачыннай акцыі бралі ўдзел артысты беларускай эстрады.
Наш кар.
 На здымку: выступае ўзорны тэатр песні і танца "Хвілінка".