“Покрыў Міру”

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Дырэктар Гродзенскага гарадскога метадычнага цэнтра народнай творчасці Валянціна Цыганец паведамляе “К”, што з 15 лістапада дзейнічае міжнародны праект нацыянальнага “Покрыву Міру”.

 

Ініцыятар яго - Гродзенскі гарадскі метадычны цэнтр народнай творчасці. - Сутнасць праекта ў тым, - тлумачыць Валянціна Цыганец, - што ўсе жадаючыя майстры, незалежна ад узросту, нацыянальнасці і краіны пражывання, могуць даслаць пано памерам 50х50 сантыметраў, уласнаручна зробленае ў любой тэхніцы абрэзкавага шыцця, ткацтва і нацыянальнай вышыўкі. Гэтыя пано будуць злучаны ў адзіны "Покрыў Міру", які мяркуецца пранесці па цэнтральных вуліцах Гродна пад час адкрыцця VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Свае фрагменты "Покрыву...", па словах Валянціны Цыганец, прадставілі ўжо майстры з Брэста, Ліды, Магілёва, вельмі зацікавіліся міжнародным праектам ва Украіне і ў Расіі... Словам, "Покрыў Міру" рассоўвае нацыянальныя межы. Творы прымаюцца да 20 красавіка 2010 года.

А.С.