У каго “Залаты фармуляр”?

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

25 лістапада гарадской бібліятэцы Навагрудка споўнілася 60 гадоў. Чытачоў тут — ледзь не тры з паловай тысячы, а кніжны фонд на сёння перавысіў 33 тысячы выданняў.

 

Як педагог па музыцы і пенсіянер, часты наведвальнік гэтай установы культуры, вельмі задаволены складам творчага калектыву. Гэта прафесіяналы: на любое, самае мудрагелістае пытанне адкажуць і зробяць гэта на роднай мове. Юбілейнае свята было насычаным: гасцям прапанавалі бяспройгрышную латарэю, відэафільм пра гісторыю бібліятэкі, выстаўку твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, лепшым супрацоўнікам і чытачам уручылі прэміі "Бібліятэка" і "Залаты фармуляр".

 Яўген ЛАПЦЕЎ

 Навагрудак