Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Апгрэйд” Свядомасці супраць уцечкі “залатога запасу”
Тэма мастацкай адукацыі, яе якасці і запатрабаванасці падрыхтаваных спецыялістаў на рынку працы ў галіне неаднаразова ўзнімалася на старонках “Культуры”. І напрыканцы года мы вырашылі больш дэталёва пагаварыць пра ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай творчых кадраў, у рамках “круглага стала” з кіраўніцтвам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння на нашых старонках сучасны працэс падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у сферы мастацтва абмяркоўваюць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард СМОЛЬСКІ, прарэктар акадэміі па навуковай і творчай дзейнасці Міхаіл БАРАЗНА, дэканы: тэатральнага факультэта— Уладзімір МІШЧАНЧУК, мастацкага факультэта — Уладзімір УРОДНІЧ, факультэта дызайну — Крысціна СТРЫКЕЛЕВА, а таксама рэдактары аддзелаў газеты “Культура”: выяўленчага мастацтва — Барыс КРЭПАК і тэатра і кіно — Таццяна КОМАНАВА.
Код і коды Мулявіна Залатая калекцыя набытку рэспублікі
Сёння “Культура” чарговы раз звяртаецца да тэмы 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” — гэтагасапраўды ўсенародна любімага калектыву. На наступным тыдні галоўная канцэртная пляцоўка краіны — Палац Рэспублікі — прыме музыкантаў легендарнага калектыву са складаў розных гадоў, а таксама гасцей — творцаў з Беларусі і замежжа, чый творчы лёс так ці інакш вызначылі “Песняры”. Выступленне ў рамках гэтага своеасаблівага “двухдзённага юбілею”, які пасля змогуць пабачыць і тэлегледачы, сведчыць і пра значнасць, пра асаблівае стаўленне да важкай даты “Песняроў” на дзяржаўным узроўні. Сёння на старонках “К” пра мінулае і сённяшні дзень ансамбля распавядаюць народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ і дырэктар — мастацкі кіраўнік сучаснага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ.
“Фанфан-цюльпан” Уладзіміра Караткевіча
Кажуць, калі тэма — вычарпана, дык не мае сэнсу за яе брацца зноў. Гэтага пастулата трымаўся і я да надрукавання ў “Культуры” майго аб’ёмнага артыкула “Жыццё…”, неаднойчы “распятае…” (“К” № 49 за 2009 г.). Пасля гэтай публікацыі крок за крокам давялося прайсці сцежкамі ўспамінаў тых асоб, хто меў да стварэння стужкі непасрэднае дачыненне. Адбылося гэта ў час здымак дакументальнага фільма пра лёс кінастужкі “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (па сцэнарыі Уладзіміра Караткевіча). Гэтыя сустрэчы адкрылі і некаторыя новыя штрыхі да гісторыі айчыннага кінематографа, які праз якіх дзесяць дзён адзначыць 85-годдзе... Гэтую тэму “К” не абміне ў наступным нумары. Удзельнікі ж таго, саракагадовай даўніны, фільма ўжо даўно не бачыліся, ды і няма надзеі, што ўвогуле калі ўбачацца. Але “перасякуцца” яны адно на экране, увасобіўшы своеасаблівы завочны дыялог пра стужку, пра гэткі, па вобразным параўнанні аднаго з герояў гэтага артыкула.
Цырк высокіх тэхналогій
Навагодняя праграма, якую падрыхтаваў прыхільнікам Беларускі дзяржаўны цырк, стартуе 19 снежня. “Усіх, хто любіць цырк, — кажа дырэктар—мастацкі кіраўнік установы Таццяна Бандарчук, — магу запэўніць: такога прыгожага прадстаўлення вы ніколі не бачылі. Дрэсіраваныя гіены, рысі, ільвы, белыя ламы… А яшчэ в’етнамскія свінкі, самыя розныя пароды сабачак. У той жа час праграма не абыдзецца без моцных акрабатычных нумароў, выступленняў сілавога жанглёра… Адрас цырка, — дадае Таццяна Мікалаеўна, — станцыя метро “Усход”. Пакуль адбываецца рэканструкцыя нашага старога будынка, — мы працуем тут. І працуем такім чынам, каб ніхто не сышоў ад нас незадаволеным ”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»