Гомельскія мастакі

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

У Гомельскай карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі працуе выстаўка мастакоў з Гомеля і Гомельшчыны. Яна праводзіцца сумесна з абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

 

Гэта ўжо другі падобны праект, які рэалізуецца ў горадзе над Сожам сёлета. Удзельнікі экспазіцыі - члены творчага саюза, сярод якіх вядомыя майстры М.Казакевіч, Р.Ландарскі, У.Кароткі, П.Фей, Ю.Платонаў, а таксама маладыя творцы. Экспануюцца звыш 70 работ.

Ул.інф.