Навука перакладаў

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы поўным ходам ідуць рэпетыцыі новага спектакля “Translations” па п’есе ірландскага драматурга Браяна Фрыла.

Гэта - першая пастаноўка Мікалая Пінігіна на сцэне Купалаўскага тэатра ў якасці мастацкага кіраўніка калектыву, якая, думаецца, стане і своеасаблівай заяўкай яго мастацкага курсу. Разам з Пінігіным над спектаклем працуюць запрошаныя з Санкт-Пецярбурга сцэнографы Вольга Шаішмелашвілі і Пётр Окунеў, музыку да спектакля напісаў кампазітар Андрэй Зубрыч. У галоўных ролях заняты маладыя акцёры тэатра Сяргей Рудзеня, Аляксандр Казела, Ганна Хітрык, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, а таксама- Аляксандр Падабед, Віктар Манаеў, Сяргей Краўчанка ды іншыя. Прэм'ера спектакля адбудзецца 23 і 24 снежня і, спадзяёмся, стане годным падарункам сталічным тэатралам да Новага года.