Напрыканцы снежня

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Беларуская Праваслаўная Царква сумесна з выставачнымі арганізацыямі “Экспафорум” і “Эспасервіс” штогод рыхтуе да дзяржаўных і царкоўных святаў духоўна-асветніцкія выстаўкі-кірмашы. Яны адбываюцца ў Мінску і іншых гарадах нашай краіны.

Гэтыя мерапрыемствы збіраюць удзельнікаў з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа. У іх бяруць удзел прадстаўнікі манастыроў і прыходаў Маскоўскай Патрыярхіі, выдавецтваў, а таксама народныя майстры і рамеснікі. Выстаўкі ўключаюць больш за 80 мерапрыемстваў, скіраваных на духоўна-маральнае развіццё грамадства, знаёмяць з праваслаўнай культурай і народнай творчасцю. Кожную выстаўку наведвае каля 50 тысяч чалавек. Аналагічныя мерапрыемствы рыхтуюцца і напярэдадні Новага года. Да прыкладу, духоўна-асветніцкая выстаўка-кірмаш "Ражджаство Хрыстова" распачнецца ў Мінску 27 снежня і будзе доўжыцца да 5 студзеня 2010 года.