Кантакты працягваюцца

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні ў Белдзяржфілармоніі прагучалі апошнія акорды Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, плённыя творчыя кантакты паміж нашымі дзяржавамі працягваюцца.

 

/i/content/pi/cult/239/3368/2-2.jpgЯк паведаміў "К" дырэктар Палаца мастацтва Аляксандр Зінкевіч, 3 снежня адкрылася выстаўка твораў мастакоў Прыволжскай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі. Пад жывапіс, графіку, дымкаўскую ляльку, роспісы па дрэве адведзены дзве залы Палаца мастацтва. Агульная колькасць экспанатаў - 381 работа.

Фота Юрыя ІВАНОВА