Электронны фармат

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Напрыканцы лістапада ў Александрыйскай бібліятэцы (Арабская Рэспубліка Егіпет) адбылася чарговая значная падзея з беларускім прадстаўніцтвам: Генеральная асамблея асацыяцыі elFL.net — арганізацыі, што аказвае дапамогу і ўсебаковую кансультацыйную падтрымку ў справе шырокага выкарыстання электронных рэсурсаў для карыстальнікаў бібліятэк.

 

На Генеральнай асамблеі elFL.net выступіў нацыянальны каардынатар elFL.net, загадчык сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасціаддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслаў Брычкоўскі. Прадстаўнікі нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў Еўропы (на асамблеі іх было прадстаўлена больш за 35) праявілі шчыры інтарэс да дзейнасці нашай галоўнай бібліятэчнай установы. Была абмеркавана магчымасць правядзення наступнага пасяджэння Генеральнай асамблеі асацыяцыі elFL.net у Мінску. Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае здзіўляць свет. "К" паведамляла ўжо, што напрыканцы верасня дырэктар галоўнай бібліятэчнай установы нашай краіны Раман Матульскі вельмі зацікавіў сваім выступленнем удзельнікаў ХХІІІ Пасяджэння Канферэнцыі дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк. Мерапрыемства праходзіла ў Іспаніі і пераканала еўрапейцаў у канкурэнтаздольнасці тэхнічных і творчых магчымасцей НББ.

На здымку: Александрыйская бібліятэка.