Срэбра і... “брыльянт”

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь днямі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты “Вадалей” серыі “Знакі задыяка”: сярэбраную— наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

 

На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры ў абрамленні круга, які складаецца з 12 сімвалаў знакаў задыяка, - выявы Сонца і Месяца, пад імі- астралагічны знак Вадалея і надпісы: на лацінскай мове - "Аquarius" і на беларускай - "Вадалей"; у верхняй частцы - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у ніжняй частцы злева - год чаканкі, па крузе надпісы: Рэспубліка Беларусь; унізе - намінал. На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры - стылізаваная выява Вадалея ў абрамленні геаметрычнага арнаменту (на сярэбранай манеце - устаўка з сінтэтычнага крышталю). Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная- якасцю "анцыркулейтэд, аксідзіраваная", медна-нікелевая - якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд".

Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь