Бермудскі трохкутнік

№ 49 (917) 05.12.2009 - 11.12.2009 г

“К” паведамляла ўжо, што пры Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы дзейнічае абласны прэс-цэнтр Рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”. А на сайтах райвыканкамаў Магілёўшчыны аддзелы культуры размясцілі максімальна поўную базу дадзеных, што распавядаюцьпра ўмовы і ход творчага спаборніцтва прэтэндэнтаў на перамогу ў 12 намінацыях. “К” паведамляла ўжо, што на Рэспубліканскі конкурс плакатаў “Небяспека — СНІД” паступіла больш за тры сотні работ.

 

У выніку арганізаванага Міністэрствам культуры Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі) конкурсу першую прэмію і дыплом атрымаў плакатыст Якун Хайрулін за плакат "Гэты вечны "Бермудскі трохкутнік"... СНІД". Якун Ісмаілавіч, выхаванец Ташкенцкага мастацкага вучылішча імя П.Бянькова, ужо больш сарака гадоў жыве ў Беларусі і менавіта тут стаў вядомым майстрам плаката, аўтарам такіх "знакавых" твораў, як "Што пакінем нашчадкам?", серыя "Экалогія". Узнагароджаны многімі дыпломамі на прэстыжных конкурсах плакатнага мастацтва, лаўрэат міжнароднага конкурсу плаката ў Гаване (1988).