Дзе канкурэнцыі найболей?

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

У многіх раёнах Беларусі ўжо праходзяць першыя адборачныя этапы Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. “К” даведалася пра папярэднія вынікі ў Старадарожскім і Капыльскім раёнах Мінскай, а таксама ў Ліёзненскім ды Чашніцкім раёнах Віцебскай абласцей.

Як распавяла “К” начальнік аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама Іна Абрамчык, першы этап прайшоў тут 18 лістапада ў Вялікай зале раённага Цэнтра культуры і адпачынку. У фае ўстановы культуры працавалі і выстаўкі канкурсантаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел 11 чалавек у намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Размоўны жанр”, а яшчэ 6 прадставілі свае творы ў намінацыях“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і“Жывапіс і графіка”.

Першы адборачны этап сабраў канкурсантаў і ў Капылі. Па словах начальніка мясцовага аддзела культуры Наталлі Царковай, у творчым спаборніцтве пажадаў удзельнічаць 21 чалавек. Выступленне прэтэндэнтаў адбылося 14 лістапада ў Раённым цэнтры культуры. Па меркаванні журы, лепшымі аказаліся тры канкурсанты: два чацвёртакурснікі Мінскага каледжа мастацтва перамаглі ў намінацыях “Эстрадныя спевы” і “Аўтарскія спевы”, першакурсніца БДУ, якая навучаецца на філалагічным факультэце, таксама вызначылася ў намінацыі “Эстрадныя спевы”. Усе трое — родам з Капыля і актыўныя ўдзельнікі ўсіх культурнамасавых мерапрыемстваў у раёне. Што да конкурсу на Віцебшчыне, дык, як паведаміла начальнік аддзела культуры Ліёзненскага райвыканкама Марыя Казакевіч, тут у намінацыі “Эстрадныя спевы” ўдзельнічала 10 чалавек, а яшчэ 12 ліёзненцаў з горада і раёна прадстаўлялі свае творы ў намінацыях “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Жывапіс”, “Фатаграфія”. Мерапрыемства прайшло ў мясцовым РДК. У Чашніцкім раёне у першым адборачным этапе, як распавядае галоўны спецыяліст аддзела культуры Чашніцкага райвыканкама Вольга Яскевіч, супернічала 35 маладых творцаў, сярод якіх былі індывідуальныя выканаўцы, мастацкія калектывы, народныя майстры. Адбор прайшоў 20 лістапада. Журы ўзначальвала начальнік аддзела культуры Наталля Непляховіч.У намінацыі “Эстрадныя спевы” перамаглі тры прэтэндэнты: саліст, дуэт і квінтэт. Па адным пераможцы вызначана ў намінацыях “Народныя спевы”,“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”(саломкапляценне) і “Сучасныя танцы”. Калі на Міншчыне і Віцебшчыне першы этап Рэспубліканскага конкурсу ўжо праводзіцца, то на Гродзеншчыне і Гомельшчыне ён распачнецца толькі ўсярэдзіне снежня, а на Магілёўшчыне і ў сталіцы— ужо на гэтым тыдні. Цікавы вопыт правядзення першагаэтапа конкурсу маюць культработнікі Брэстчыны. Як расказала дырэктар Кобрынскага раённага метадычнага цэнтра Вольга П’янцава, 21 лістапада ў мясцовайДШМ адбыўся папярэдні этап адбору канкурсантаў. Заяўкі падалі прыкладна 60 чалавек з 15 устаноў культуры і адукацыі Кобрына і Кобрынскага раёна. Вызначыліся чатыры намінацыі: “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”, “Размоўны жанр”. Таму цяпер праца мясцовых культработнікаў скіраванана тое, каб працягваць прымаць заяўкі ад ахвотных і— галоўнае! — каб у конкурсе было прадстаўлена больш намінацый. Пры гэтым вядзецца актыўная рэклама Рэспубліканскага конкурсу ў СМІ і ўмясцовых установах культуры. Падаецца, гэты вопыт “крэатыўшчыкаў” з Кобрынскага аддзела культуры варты пераймання і ў іншых раёнах Беларусі. Бо калі ёсцьмагчымасць удзельнічаць у 12 намінацыях, ці варта абмяжоўвацца чатырма? Справа тут, падаецца, — за ініцыятыўнасцю і зацікаўленасцю арганізатараў першага этапа адбору, за адчуваннем гонару за свой рэгіён.