Хваля здароўя

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам будзе прымеркаваны канцэрт “Alterwave’09”, які ладзіць Прафсаюзны камітэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Як паведамілі ў БДУКіМ, падобны канцэрт праводзіўся ў мінулым годзе, аднак сёлетні набудзе большы размах: у ім возьмуць удзел калектывы Школы танца Аляксандра Мяжэннага разам з кіраўніком, гасцямі будуць Уладзімір Пугач, — саліст “J:Mors”, прадстаўнікі дабрачынных арганізацый ды іншыя.

Пад час мерапрыемства, што адбудзецца 1 снежня, выступяць 14 музычных гуртоў, хаця б адзін удзельнік якіх вучыцца ці вучыўся ў БДУКіМ.

Алена САБАЛЕЎСКАЯ