З муаравай стужкай

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Адразу некалькі манетных навін і навінак прыпалі на гэтыя дні. У прыватнасці, на VI Міжнародным конкурсе “Міжнародны прыз Вічэнца Нумізматыка” і “Міжнародная прэмія Андрэа Паладзіа” другое месца ў апошняй намінацыі прысуджана Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь за памятную манету ”Наваселле”.

Журы адзначыла ў беларускай рабоцегарманічнае спалучэнне элементаў, якія сімвалізуюць хатнюю ўтульнасць і традыцыйнае домабудаванне”. Яе дызайн, на думку суддзяў, пазнаёміў свет з традыцыямі і культурай Беларусі.

Гэтымі днямі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь таксама ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету “Договор о создании Союзного государства. 10 лет” наміналам 10 рублёў.

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты — рыфлёная. На пярэднім баку манеты размешчаны: у цэнтры — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ёй — год чаканкі і проба сплаву; уверсе па крузе — надпіс:“Рэспубліка Беларусь”, унізе — намінал манеты.

На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтрывыявы раскрытай кнігі, якая сімвалізуе дагавор аб абяднанні бакоў, з адлюстраваннем гербаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, і ручкісімвала акта падпісання дакумента; кнігу абрамляе муаравая стужка, што надае ўрачыстасці падзеі, на стужцынадпісы: “10 летіДоговор о создании Союзного государства”.

На мінулым тыдні Нацыянальны банк таксама выпусціў у абарачэнне сярэбраную памятную манету Шчаўкунокз серыіКазкі народаў светунаміналам 20 рублёў.

На пярэднім баку манеты размешчаны: уверсерэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры, на фоне зорнага неба, — выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявайгод чаканкі; па крузенадпісы: у верхняй частцы — “Рэспубліка Беларусь”, у ніжняй — “Дваццаць рублёў”.

На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтры, на фоне навагодняй ёлкі, — выява галоўнага героя аднайменнай казкіШчаўкунка, на яго шапцыустаўка круглай формы з цыркону зялёнага колеру, якая ўяўляе з сябе брошку;справа ад яговыява персанажа казкідзяўчынкі Мары, злеваМышынага Караля; унізеперавернутая фігура прынца ля ўваходаў казачнае каралеўства, па крузенадпіс: “Шчаўкунок”.

Паводле паведамленняўУпраўлення інфармацыіНацыянальнага банкаРэспублікі Беларусь