Адкрыцці на заключным

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Закрыццё Года культуры Расііў Беларусі ў нашай сталічнай філармоніі было адзначана двума канцэртамі Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І. Чайкоўскага на чале з народным артыстам СССР Уладзімірам Федасеевым.

На другім вечары былі зачытаны прывітанні ад міністра культурыРэспублікі Беларусь Паўла Латушкі і міністра культуры Расійскай Федэрацыі Аляксандра Аўдзеева. Госціатрымалі кветкі ад імя нашага міністра культуры і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.

Другі вечар склала музычна-літаратурная кампазіцыяВайна і мірпаводле рамана Л.Талстога, на першым гучала музыка П.Чайкоўскага і Д.Шастаковіча. Ана біс” —яшчэ і Г.Свірыдава. Напярэдадні ж адбылася прэс-канферэнцыя, у якой, акрамя Федасеева і кіраўніцтва Белдзяржфілармоніі, удзельнічалі начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Казловіч, дырэктар Міжнароднага цэнтра фестываляў Уладзімір Лінчэўскі, жонка славутага маэстра, знакамітая расійская музыказнаўца Вольга Дабрахотава.

— Слова “закрыццё”, — сказаў У.Федасееў, — мне не падабаецца.Нашы народы пралілі агульную кроў за нашу будучыню. Мы прыехалі таму, што любім вас, адчуваем да вас брацкія пачуцці.

Паказальнікам стаўлення маэстра і яго калектыву да сваёй працы стала тое, што расійскія музыканты прыехалі не ў дзень канцэрта, а напярэдадні. І адразу правялі незапланаваную рэпетыцыю. Дый наступныя дзве былі не менш цікавымі заўласна канцэрты і сталіся сапраўдным майстар-класам для беларускіх музыкантаў. Кодавым словам да іх сталася слова “такт”: маэстра працаваў надзвычай тактоўна і літаральна патактава, асабліва — у пачатку кожнай часткі ці раздзела музычнай формы. У.Федасееў вельмі ціха, спакойна, без аніякага “накручвання эмоцый”, тлумачыў тое, чаго хоча дасягнуць, імкнуўся, каб не было“пустых нот”, у якіх не закладзены сэнс, сачыў за асаблівай цякучасцю, працэсуальнасцю музычнага разгортвання. Перад намі быў майстар, для якога творчы партрэт не мае прыпынкаў і, тым больш, спынення. Таму Пятая сімфонія Д.Шастаковіча, замест звыклай пампезнасці, набыла трагічнае гучанне. А ў сюіце П.Чайкоўскага са “Спячай прыгажуні”, рэдакцыя якой была зроблена самім У.Федасеевым, яго дырыжорская пластыка станавілася папраўдзе балетнай. Акрамя непасрэднай падрыхтоўкі да мінскіх канцэртаў, музыканты вылучылі час і для працы над музыкай Ф.Шапэна, якую праз некалькі дзён яны будуць выконваць у Варшаве.

Год культуры Расіі ў Беларусі завершаны. Наступны, 2010ы, стане Годам культуры Беларусі ў Расіі.