Прастора для cупрацоўніцтва

№ 48 (916) 28.11.2009 - 04.12.2009 г

Многія сустрэчы на самымвысокім узроўні ў нашай сталіцы непарыўна звязаны з духоўнасцю: культурай, мастацтвам — з усім тым, што найбольш ярка раскрывае вялікіпатэнцыял нацыянальных культур дружалюбных дзяржаў.Глыбока сімвалічна тое, штоспецыяльнае пасяджэнне саміта“Злучым прастору СНД” 26 лістапада і пасяджэнне МіждзяржсаветаЕўрАзЭС з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і кіраўнікоў іншых дзяржаў —удзельніц СНД 27 лістападапрайшлі ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,якая за кошт сваіх перадавых інфармацыйных тэхналогій пашырае прастору духоўнасці далёка за межамі Беларусі.

Знакавым падаецца і яшчэадзін факт: у Палацы Рэспублікімайскімі днямі прайшоў ПершыФестываль культур народаў ЕўрАзЭС. “Няхай любоў да мастацтва,гордасць за культуру і сваю Айчыну дапамагаюць скараць новыявяршыні, умацоўваюць духоўныясувязі, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне паміж краінамі — членамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці”, — пажадаў тады Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдзельнікам фестывалю. Гэтыя словы Кіраўніканашай дзяржавы сягаюць у дзеньсённяшні і заўтрашні.

Наш кар.