Душэўная гасцёўня

№ 47 (915) 21.11.2009 - 27.11.2009 г

У бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа, якая знаходзіцца ў сталічным мікрараёне “Серабранка”, адбылося пасяджэнне творчай гасцёўні пад назвай “Восеньскай прыгажосцю напоўнена душа…”.

Такія мерапрыемствы тут ладзяцца традыцыйна. Але гэтым разам здзівілі адразу некалькі навінак: мультымедыйная прэзентацыя, прадстаўленне новых жанраў і форм творчасці (да паэзіі, музыкі, відэамастацтва дадаліся проза, сатырычны маналог, фотапубліцыстыка і нават фокусы). У пасяджэнні творчай гасцёўні ўзялі ўдзел новыя члены літаратурнага клуба "Сакрэт шэдэўра" - маладыя паэты Настасся Пшыркова і Віктар Шаўцоў, гучала філасофская проза Паліны Лук'яновіч... У музычнай частцы выступіў гітарыст Змiцер Дука. А Віталь Бабіч прадставіў падборку сваіх фотаздымкаў з цыкла "Фотапаляванне, або Парадоксы вакол нас".
Настасся ХАРЫТОНАВА На здымку: выступленні ў гасцёўні.