“Артыстызм” — і ў “Постскрыптуме”

№ 47 (915) 21.11.2009 - 27.11.2009 г

Сёння ў горадзе над Заходняй Дзвіной завяршае сваю работу ХХІІ Фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC). Як “К” паведамляла ўжо, сёлета ў конкурснай частцы фестывалю ў спаборніцтва ўступілі беларускія харэографы. У конкурсе выступілі 9 калектываў з Мінска, Гродна, Віцебска.

 

На чале журы конкурснай праграмы фестывалю, па традыцыі, - народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, прафесар Валянцін Елізар'еў. Сярод членаў судзейскай калегіі- ганаровы старшыня Міжнароднага савета па танцы "Cid-UNESCO", дэкан факультэта рэжысуры Берлінскага універсітэта драмы і танца, мастацкі кіраўнік "Эксцэнтрык-Балета" Сяргей Смірноў. У адной звязцы з журы працуюць члены экспертнага савета, які ўзначаліла сёлета балетны крытык, даследчык музычнага тэатра Ларыса Барыкіна. Нагадаем, што члены журы ацэньвалі конкурсныя спектаклі ў пяці намінацыях: "Лепшая пастаноўка", "Выканальніцкае майстэрства", "Артыстызм", "Традыцыі і наватарства", "Постскрыптум".

На ХХІІ Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску працаваў і спецыяльны карэспандэнт "К". Падрабязна пра конкурс - у бліжэйшых нумарах.