На чале журы конкурснай праграмы фестывалю, па традыцыі, - народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, прафесар Валянцін Елізар'еў. Сярод членаў судзейскай калегіі- ганаровы старшыня Міжнароднага савета па танцы "Cid-UNESCO", дэкан факультэта рэжысуры Берлінскага універсітэта драмы і танца, мастацкі кіраўнік "Эксцэнтрык-Балета" Сяргей Смірноў. У адной звязцы з журы працуюць члены экспертнага савета, які ўзначаліла сёлета балетны крытык, даследчык музычнага тэатра Ларыса Барыкіна. Нагадаем, што члены журы ацэньвалі конкурсныя спектаклі ў пяці намінацыях: "Лепшая пастаноўка", "Выканальніцкае майстэрства", "Артыстызм", "Традыцыі і наватарства", "Постскрыптум".
На ХХІІ Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску працаваў і спецыяльны карэспандэнт "К". Падрабязна пра конкурс - у бліжэйшых нумарах.