На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх улад і Мінскага аблвыканкама. А пасля распачаўся святочны канцэрт з удзелам шматлікіх творчых калектываў Палаца культуры і Барысаўскай дзіцячай школы мастацтваў. На першым паверсе працавала выстаўка-кірмаш, дзе дэманстраваліся кнігі, аўдыёі відэадыскі выдавецтва Беларускага экзархату, шматлікія прадметы рэлігійнага ўжытку. Таксама ў Палацы культуры можна было пабачыць выстаўку работ навучэнцаў Барысаўскай ДШМ пад назвай "Мая сям'я". Побач свае творы дэманстравалі народная студыя іканапісу і традыцыйных рамёстваў ды аматарская студыя вышыўкі "Чароўны крыжык", якія створаны пры Барысаўскім ГПК. А ў кінатэатры "Кастрычнік" і ў Доме культуры "Экран" прайшоў паказ дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных духоўна-асветніцкай тэматыцы.
Юрась ГАРЧАК
На здымку: фрагмент экспазіцыі выстаўкі.
Фота аўтара