Магілёў дакументальны

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

З 16 па 18 лістапада ў магілёўскіх кінатэтарах пройдзе фестываль дакументальнага кіно “Беларусь — мая калыска”. Мерапрыемства прымеркавана да XVI Міжнароднага фестывалю “Лістапад” і Года роднай зямлі. Праграма фестывалю складаецца са стужак вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і РУП “Белвідэацэнтр”.

У праграму паказаў увайшлі стужкі Валерыі Скварцовай "Крышталь душы" (2009 г.), Віталя Дудзіна "І кружыцца планета Куляшова" (2004 г.), Аляксандра Анісімава "Іван Мележ. Туман над балотамі" (2009 г.), Генадзя Хмыза "Беларусы - Героі Савецкага Саюза" (2009 г.), Мікалая Князева "Сэрца Перамогі" (2009 г.), Сяргея Агеенкі "Васіль Корж. Урокі жыцця" (2009 г.) і іншыя. Асобным пунктам праграмы стануць дзіцячыя сеансы серыі стужак Ігара Бышнёва "Малым пра звяркоў". Прапануючы гледачам такую праграму, арганізатары фестывалю з Магілёўскага вытворчага унітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" спадзяюцца на абуджэнне інтарэсу рознабаковай аўдыторыі да беларускага дакументальнага кіно. Паказы стужак фестывалю "Беларусь - мая калыска" таксама пройдуць у кінатэатрах і кіна-, відэаўстаноўках Магілёўскай вобласці.
С.А.