У дзесяць разоў!

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

5 лістапада Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і культурная грамадскасць краіны ўрачыста адзначылі 70-гадовы юбілей музея.

Так здарылася, што лістапад стаў для Галоўнага Храма мастацтва "знакавым" месяцам: 8 лістапада 1939 года ў 15 залах будынка былой Марыінскай жаночай гімназіі (цяпер вуліца К.Маркса, 29) адбыўся першы вернісаж Дзяржаўнай карціннай галерэі, а 5 лістапада 1957 года адкрылася першая выстаўка ў новым будынку Дзяржаўнага мастацкага музея БССР па вуліцы Леніна, 20. І вось ужо 16 гадоў наш музей носіць ганаровы статус Нацыянальнага. Сёння яго калекцыя налічвае больш за 27 тысяч адзінак захавання. Гэта значыць, што за 65 пасляваенных гадоў фонд часткова ўдалося вярнуць не толькі з даваеннай спадчыны, але аднавіць і павялічыць у 10 разоў!
 Адзначыць славутую дату ў музей прыйшлі шматлікія госці: супрацоўнікі Міністэрства культуры рэспублікі, прадстаўнікі практычна ўсіх дзяржаўных і абласных мастацкіх, краязнаўчых і літаратурных музеяў, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза моладзі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва імя А.М. Кішчанкі, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Прыйшлі шматлікія віншаванні ад кіраўніцтва Дзяржаўнай Трацякоўскай галерэі і Кіеўскага мастацкага музея, музеяў Літвы, Польшчы і іншых краін. У сваім выступленні першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка шчыра павіншаваў усіх ветэранаў музея, якія ўнеслі значныўклад у развіццё і росквіт музейнай справы, і сённяшніх супрацоўнікаў. Дзякуючы ўсім ім музей стаў, па словах У.Рылаткі, "візітоўкай" і нашым гонарам у галіне Нацыянальнай культуры. У.Рылатка зачытаў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на адрас музея. За ўклад у развіццё беларускага мастацтва ўручыў нагрудны Знак Міністэрства культуры краіны Наталлі Калашнік і некалькі Ганаровых грамат лепшым супрацоўнікам музея.
Многія музейныя работнікі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Нацыянальнага мастацкага музея і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры. У гэты ж дзень была адкрыта унікальная выстаўка твораў беларускага, заходняга і рускага мастацтва, якія ў 1939 - 1941 гг. уваходзілі ў калекцыю Дзяржаўнай мастацкай галерэі і, на шчасце, ацалелі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Частка з іх нядаўна была адрэстаўравана. У экспазіцыі глядач можа азнаёміцца з цудоўнымі творамі М.Філіповіча, І.Мільчына, Я.Кругера, М.Зічы, М.Пашкевіча, З.Ленскага, Т.Нартоўскага, І.Урублеўскага, І . Л е в і т а н а , І . К р а м с к о г а , А . Га л а в і н а , Э.Шанкс, беларускімі іконамі X V I I - XVIII стст., сярод якіх - унікальныя "Троіца старазапаветная", "Маці Божая Адзігітрыя Мінская", " Н а р а д ж э н н е Маці Божай", "Цуд Георгія аб змеі", "Спас Вялікі Архірэй"...

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"