Імкненне прынесці карысць радзіме

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

У Беларусі на справе ажыццяўляецца моцная сацыяльная палітыка, неад’емны прынцып якой — усенародная пашана і павага да тых, хто сваімі канкрэтнымі справамі, творчымі здзяйсненнямі садзейнічае ўмацаванню і праслаўленню Айчыны. Гэта адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада ў час уручэння дзяржаўных узнагарод.

/i/content/pi/cult/234/3246/2-1.jpgКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стала добрай традыцыяй напярэдадні кастрычніцкіх святаў уручаць высокія дзяржаўныя ўзнагароды дастойным людзям краіны. Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што грамадскае прызнанне іх заслуг - гэта знамянальная падзея і для іх саміх, і для дзяржавы. Гэта сведчанне глыбокага патрыятызму, якое праяўляецца ў рэальных справах, у штодзённых клопатах аб тым, каб наша маладая рэспубліка развівалася і мацнела. "Напэўна, я не паграшу супраць ісціны, калі скажу, што ўсіх вас аб'ядноўвае галоўнае: імкненне прынесці максімум карысці любімай радзіме, развіццю яе эканамічнага патэнцыялу, умацаванню нацыянальнай бяспекі, павышэнню міжнароднага аўтарытэту", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння як ніколі патрэбна адказная, зладжаная работа на кожным участку. "Не сакрэт, што сусветны крызіс аказвае негатыўны ўплыў на тэмпы развіцця нашай краіны, параджае нямала эканамічных цяжкасцей і сацыяльных праблем. Але я глыбока перакананы: мы іх адолеем. Залогам гэтага служыць адзіная воля беларускага народа і кіраўніцтва дзяржавы да стваральнай дзейнасці, імкненне да дынамічнага ўздыму ўсіх сфер жыцця нашага грамадства", - адзначыў ён. Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка выказаў тым, хто прысвяціў сваё жыццё захаванню і прымнажэнню бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў: дзеячам нацыянальнай культуры і мастацтва. "Спадзяюся, вы яшчэ не раз парадуеце гледачоў і слухачоў сваім талентам і непераўзыдзеным мастацкім майстэрствам", - сказаў Прэзідэнт.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На здымку: Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Францыска Скарыны дырэктару - мастацкаму кіраўніку Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Валерыю Анісенку.

Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА