Cардзінскія спевы

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

З афіцыйным візітам у Мінску пабывала культурна-палітычная дэлегацыя правінцыі Нуаро з Аўтаномнага рэгіёна Сардзініі (Італія). Гасцямі сталіцы сталі артысты этнічнага хору “Tenores” і здымачная група Сардзінскага тэлебачання. Узначальваў дэлегацыю віцэ-прэзідэнт правінцыі Нуаро Пепіна Пафі.

Дэлегацыя азнаёмілася з беларускім экаагратурызмам, культурна-гістарычнымі помнікамі Заслаўя. У цэнтры прафесійнай адукацыі "Сардзінія Глобал" адбылася сустрэча дэлегацыі і ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Сардзініі Джузэпэ Карбоні з журналістамі. Падарункам меламанам стала выступленне хору "Tenores" у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэтая спецыфічная манера спеваў мае тысячагадовую традыцыю і ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.